Бярэзінскі край даў свету, нашай Айчыне нямала цікавых асоб, якія сцвердзілі сябе ў літаратурнай працы. Пра іх мастацкія творы, народжаныя талентам, можна вычарпальна даведацца ў ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”.
У чытальнай зале аформлена кніжная выстава “Будзь у фармаце: знай нашых!”. На ёй размешчаны творы нашых сучасных пісьменнікаў-землякоў Галіны Пярун,Уладзіміра Несцяровіча, Алены Разумоўскай, Алеся Бычкоўскага, Вольгі Рацэвіч, Таццяны Каленік. Таксама прадстаўлены персанальныя рэкламнікі гэтых самых рейтынгавых нараджэнцаў Бярэзінскага краю.
Чытайце творы землякоў, каб не мялелі ў сэрцах берагі гонару за таленты роднай Бярэзіншчыны!
Кніжная выстава “Будзь у фармаце: знай нашых!”
29.01.2025
Мы в соцсетях & RSS