РУС БЕЛ ENG

У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб

22.01.2025

Напярэдадні галоўнай падзеі 2025 года ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшла канцэртная праграма сямейнага калектыву Палянскіх “Песняй вітаем мы вас!”. Перад пачаткам канцэрта выступіў старшыня Бярэзінскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Трухан, які не толькі запрасіў прысутных прыняць актыўны ўдзел у выбарах Прэзідэнта краіны, але і даведаўся аб праблемах і крытычных пытаннях аграгарадка Багушэвічы. Цудоўнае выступленне калектыву сям’і Палянскіх разам узняла настрой нашых гасцей і выклікала толькі пазітыўныя эмоцыі. Пранікненыя спевы пра родны кут, пра пачуцці і спадзяванні прыйшліся даспадобы ўсім прысутным.

поделиться в: