Музычна-забаўляльна праграма "Баба Яга не супраць"

15.01.2025

Музычна-забаўляльна праграма "Баба Яга не супраць" У стары Новы Год у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб для жыхароў аграгарадка прайшла музычна-забаўляльная праграма “Баба Яга не супраць”, падрыхтаваная самадзейным тэатральным калектывам Чыжахскага клуба-бібліятэкі. Усе прысутныя з захапленнем сачылі за прыгодамі Дзеда Мароза і Снягурачкі на злёце “Баба Яга-2025”. А выступленне снежных баб выклікала шчырыя усмешкі і апладысменты. Напрыканцы канцэртнай праграмы Дзед Мароз запрасіў усіх жадаючых на сцэну. Слова ўзяў старшыня Багушэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Рыгоравіч Шабан, які павіншаваў усіх прысутных са святамі і запрасіў да актыўнага ўдзелу ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Завяршылася цудоўная казка агульным карагодам вакол нашай прыгожай елкі.

поделиться в: