PR-акцыя Да 80-годдзя з пачатку выдання газеты “Зорька” ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшла для дзяцей малодшага школьнага узросту PR-акцыя “80 год пуцяводнай "Зорьке"”. Каб адказаць на пытанні гульні “Машына часу” з юбілейнага нумару газеты, нашы юныя наведвальнікі перагарнулі старонкі нашага архіву нумароў. З іх яны даведаліся не толькі правільныя адказы, але і пра шматлікія конкурсы, якія праводзіць рэдакцыя газеты, а таксама ўмовы ўдзелу ў Школе юнага журналіста, якая працуе на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Пасля мерапрыемства многія з удзельнікаў вырашылі паспытаць свае сілы ў наступных конкурсах.
Да 80-годдзя з пачатку выдання газеты “Зорька”
15.01.2025
Мы в соцсетях & RSS