РУС БЕЛ ENG

“У новы год – з новай кнігай”

15.01.2025

З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры, раскрыцця багатага патэнцыялу беларускіх выданняў, развіцця цікавасці вучняў да кніг беларускіх аўтараў у Пагосцкай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “У новы год – з новай кнігай”.
Наведвальнiкам бiблiятэкi было прапанавана не толькi звярнуць увагу на новыя выданнi, але i далучыцца да прыгажосцi роднай мовы праз цікавыя творы.
Напрыканцы сустрэчы вучні выбралі ў бібліятэцы кнігі на беларускай мове, каб палепшыць свой запас беларускіх слоў і атрымаць асалоду ад сустрэчы з беларускай літаратурай.

поделиться в: