У навагоднюю ноч у межах святочнага навагодняга тыдня “Сняжынак карагод – сустракаем Новы Год” у Багушэвіцкай СІБК прайшла музычна-забаўляльная праграма «Навагоднія агні запрашаюць у казку» для жыхароў і гасцей аграгарадка. Лясная прыгажуня-елка прываблівала нашых наведвальнікаў. Снягурачка і Дзед Мароз не далі засумаваць нашым гасцям: вяселыя загадкі, цікавыя конкурсы і, вядома ж, навагоднія карагоды, пазабавілі іх. Нястомныя танцы пад лепшую музыку прыдалі бадзерасці у гэтую навагоднюю ноч.
“Сняжынак карагод – сустракаем Новы Год”
08.01.2025
Мы в соцсетях & RSS