У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Экалагічнае падарожжа “Тропікі на падаконніках” сабрала аматараў хатняга кветкаводства у экалагічным класе мясцовай школы. Дзеці даведаліся пра радзіму і экалагічныя ўмовы жыцця нашых “зяленых сяброў”: фікусаў, сенполій, бегоній, пеларгоній, кактусаў і другіх сукулентаў ды іншых. Удзельнікі клуба дазналіся пра карысныя якасці многіх нашых папулярных пакаевых кветак: плючша, пеларгоній, кактусаў, алоэ, а таксама пра умовы вырошчвання і зімоўкі раслін рознага паходжання.
Чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”
08.01.2025
Мы в соцсетях & RSS