Дорыць святы нам зіма

28.12.2024

У межах святочнага навагодняга тыдня “Сняжынак карагод – сустракаем Новы Год” у Багушэвіцкай СІБК адбыўся навагодні ранішнік «Дорыць святы нам зіма» для дзяцей і іх бацькоў. Нашы госці з увагай сачылі за прыгодамі Снягурачкі і яе новых сяброў – Кікімары і Нячысціка, бітвай з эльфамі, і нават самі дапамагалі вярнуць Снягурачку да Дзеда Мароза. Шмат танцаў, песень і гульняў не дазволілі засумаваць нашым маленькім наведвальнікам. А напрыканцы Дзед Мароз паслухаў падрыхтаваныя дзецьмі нумары і ўручыў ім падарункі.

поделиться в: