Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі адрасавалі воінам-інтэрнацыяналістам Бярэзіншчыны святочны бліц “Добрае слова пра афганцаў”. Сёння афганцы - надзейная апора краіны, землякі з афганскай біяграфіяй не знаходзяцца на абочыне жыцця. Прэзентацыя “Афганская вайна: след у лёсах савецкіх хлопцаў” узнавіла імёны землякоў, якія прайшлі праз гарніла Афганістана, прадставіла фотаматэрыялы з іх архіваў. Данінай павагі і памяці бярэзінцам Сяргею Карканіцу і Уладзіміру Шумскаму, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку стала прысвячэнне “Прызваў навечна іх Афганістан”. Словы ўдзячнасці гучалі ў адрас афганца з лідарскімі якасцямі - былога старшыні ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, спонсара помніка афганцам у Беразіно Алега Купіча, які сёлета заўчасна пайшоў з жыцця ды пакінуў трывалы след у памяці ўдзячных нашчадкаў. Напярэдадні навагодняга свята Снягурка пажадала гасцям асабістага шчасця і мірнага неба над галавой ў наступаючым годзе, самадзейныя бярэзінскія артысты падарылі землякам-афганцам аптымістычныя песні, а бібліятэчны экскурсавод прадставіў экскурс “Бярэзіншчына ў імёнах і фактах”. Акцэнт мерапрыемства рабіўся на тое, каб беларускім хлопцам больш ніколі не давялося ваяваць на чужой зямлі.
Святочны бліц “Добрае слова пра афганцаў”
27.12.2024
Мы в соцсетях & RSS