Снежань багаты на памятныя для Беларусі даты. У снежні 2024 года адзначаюцца 100-годдзе нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і 90-годдзе пісьменніка І.Чыгрынава. А наш славуты зямляк Валянцін Белахвосцік не толькі сыграў шматлікія ролі ў беларускіх кінакарцінах, але і ўвасобіў ролю Радзівона Чубара у кіналенце “Плач перапёлкі” і князя Уладзіміра у п’есе “Звон – не малітва” па творах І.Чыгрынава. Менавіта таму напярэдадні Міжнароднага дня кіно, які адзначаецца 28 снежня, ў Багушэвіцкай СІБК адбылася інфарміна “Ен сыграў у кіно памятныя ролі”. Удзельнікі мерапрыемства дазналіся пра біяграфію і творчы лес акцера, паглядзелі ўрывак з к/ф “Плач перапелкі”, азнаеміліся з фільмаграфіяй народнага артыста Беларусі В.Белахвосціка.
Інфарміна “Ен сыграў у кіно памятныя ролі”
19.12.2024
Мы в соцсетях & RSS