РУС БЕЛ ENG

Пасяджэнне эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”

07.12.2024

У Багушэвіцкай СІБК для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту адбылося чарговае пасяджэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”. Удзельнікі клуба сабраліся на інтэлектуальную гульню «Любіць прыроду - тварыць дабро». Дзеці з дапамогай часопісаў “Вяселы заапарк”, “Родная прырода”, шукалі адказы на пытанні віктарыны. Таксама пасля абмеркавання яны падрыхтавалі адвэнт-каляндар юнага сябра прыроды на наступны 2025 год.

поделиться в: