РУС БЕЛ ENG

Фота-выстава “Таленавіты род Гараўскіх”

06.12.2024

Да Міжнароднага дня мастакоў для наведвальнікаў Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэкі – клуб прадстаўлена мастацкая фота-выстава “Таленавіты род Гараўскіх”. Акадэмік жывапісу Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі нарадзіўся 23 студзеня 1833 года ў небагатай шляхецкай сям'і ў маёнтку Уборкі Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер – Бярэзінскі раён Мінскай вобласці). Акрамя Апалінарыя ў сям'і было яшчэ тры дачкі і чатыры сыны. Трое з пяці братоў Гараўскіх (Апалінарый, Іпаліт, Гілярый) сталі мастакамі. З больш падрабязнай інфармацыяй аб біяграфіі мастакоў і ўбачыць некаторыя іх карціны можна наведаўшы бібліятэку.

поделиться в: