Да Сусветнага дня прафiлактыкi СНIДу (01.12) Багушэвіцкая СІБК сумесна з Багушэвицкай СШ правялі гадзіну прафілактыкі «Страшная плата радасці» для сярэдняга школьнага ўзросту. Удзельнікі мерапрыемста пазнаеміліся з актуальнай медыцынскай статыстыкай Рэспублікі Беларусь аб колькасці хворых на ВІЧ-інфекцыю, даведаліся аб асноўных шляхах заражэння на сенняшні дзень, а таксама аб магчымасці кантраляваць і лячыць гэтую небяспечную інфекцыю. Таксама яны адказалі на пытанні віктарыны па мерах прадухілення ад інфіцыравання ВІЧ і паводзінах з ВІЧ-станоўчымі людьзмі.
Гадзіна прафілактыкі "Страшная плата радасці"
04.12.2024
Мы в соцсетях & RSS