РУС БЕЛ ENG

Анлайн-акцыя "Чытаем куміраў усім мірам"

01.12.2024

29 лістапада ў межах месячніка літаратурнага краязнаўства “Літаратура з правінцыяльнай прапіскай” у Багушэвіцкай СІБК для наведвальнікаў бібліятэкі адбылася анлайн-акцыя “Чытаем куміраў усім мірам”. Галоўнай мэтай акцыі стала знаемства з альманахам “Настальгія” нашага земляка, ураджэнца в.Асмолаўка, В.М.Вераб’я (1940-2018). Усе жыцце аўтар занатоўваў свае ўражанні ў вершах, якія пабачылі шырокі свет толькі пасля яго смерці. Трапныя замалеўкі з мінулага жыцця вескі, цудоўныя карціны беларускай прыроды, яркія успаміны з дзяцінства і сумаванне ад жыцця у горадзе – галоўныя тэмы зборніка.

поделиться в: