У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб у межах праекта «Этыкет танцпляцоўкі» для моладзі аграгарадка адбылася акцыя на дыскатэцы “Радасць жыцця – без цыгарэты”. Мерапрыемства было прысвечана да Міжнароднага дня адмовы ад палення, які адзначаюць 21 лістапада. У гэты дзень медзікі прапануюць адмовіцца ад гэтай шкоднай звычкі хаця на дзень. Наведвальнікі дыскатэкі пазнаеміліся з медыцынскай статыстыкай аб наступствах палення тытуню і карыстання электроннымі прыстасаваннямі для ўжывання нікатыну. Таксама ім былі прапанавана цікавая пазнавальная віктарына пра ўсе, што тычыцца гэтай шкоднай звычкі.
“Радасць жыцця – без цыгарэты”
27.11.2024
Мы в соцсетях & RSS