Другі год у лістападзе, у рамках месячніка літаратурнга краязнаўства, на базе ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” праходзіць фестываль беларускай кнігі “Кніжныя гарызонты”.
Для удзельнікаў мерапрыемства была наладжана выстава кніг беларускіх аўтараў “Кніжны ЛітУр”, надрукаваных у беларускіх выдавецтвах/ Сталічныя літаратары з цікавасцю аднаёміліся з адметнасцямі галоўнай бібліятэчнай установы раёна, сервіснымі паслугамі, выставачнай экспазіцыяй па прапагандзе літаратуры для розных катэгорый наведвальнікаў. Цікавую скарбонку ведаў па гісторыі Беларусі сталічныя госці адкрылі для сябе ў інфармацыйна-краязнаўчым цэнтры “Гісторыя роднага краю”.
Традыцыйна, у рамках фестывалю ладзяцца дыялогі пісьменнікаў і бібліяткараў – аднадумцаў і партнёраў на ніве айчыннай культуры і літаратурнай асветы. Сёлета адбыўся круглы стол-дыскурс “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”, удзельнікамі якога сталі пісьменнікі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Кавальчук, Дзмітрый Нікалаеў, Алена Брава. Ажыўлена абмяркоўваліся пытанні адказнай місіі пісьменнікаў і бібліятэкараў у справе выхавання падрастаючага пакалення праз кнігу. Прадстаўнікі Выдавецкага дома “Звязда” выказалі свае роздумы і меркаванні аб ролі твораў казачнага жанру, адлюстраванні падлеткавых праблем у сучаснай беларускай літаратуры, прыярытэтаў у кнігавыдавецкай справе, кніжных навінках Выдавецкага дома “Звязда”. Бібліятэкары прадставілі свае творчыя напрацоўкі па папулярызацыі друкаванай літаратуры: вулічны тэатрык, сеансы кнігатэрапіі, калектыўныя арт-чытанні для дзяцей і падлеткаў.
Затым адбыліся сустрэчы пісьменнікаў з дзецьмі і падлеткамі. Так для вучняў малодўага школьнага ўзросту была наладжана сустрэча з Тамарай Кавальчук, для сярэдняга школьнага узросту з Дмітрыем Нікалаевым, для вучняў старэйшых класаў з Аленай Брава.
Мы в соцсетях & RSS