РУС БЕЛ ENG

ІІ літаратурны рэгіён-фэст “Масты сяброўства”

13.11.2024

ІІ літаратурны рэгіён-фэст “Масты сяброўства” сабраў у Беразіно аматараў літаратурнай творчесці з суседніх рэгіёнаў Міншчыны і Магілёўшчыны. У раённую бібліятэку завіталі творчыя дэлегацыі ў складзе літаратараў і бібліятэкараў Асіповіцкага і Бялыніцкага раёнаў Магілёўскай вобласці, Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці. Ажыўлена, зацікаўлена і арыгінальна прайшла творчая эстафета прэзентацыйных выступленняў удзельнікаў фэсту. Яны рэкламавалі свае аўтарскія зборнікі паэзіі і прозы, вершы з калектыўных альманахаў літаратурнай творчасці, свае першыя дэбюты. У кожнага свая адмеціна ў лёсе і ў творчасці, іх ведаюць у сваіх рэгіёнах, а цяпер будуць ведаць і на Бярэзіншчыне. Музыкальным мастком сяброўства прагучаў на фэсце песенны гімн Беразіно “Ля Бярозы ракі гарадок ёсць такі” і аўтарская песня М.Міхайлоўскага на словы У. Сакава “Караблікі дзяцінства”. Рэгіён-фэст засведчыў, што адлегласці не становяцца перашкодай для творчых стасункаў. Паказальна, што сёлета да літаратурнай сябрыны далучылася дэлегацыя Асіповіцкага раёна. Удзельнікі і дзелавыя партнеры па рэалізацыі фэсту – Асіповіцкая, Бялыніцкая, Барысаўская і Крупская бібліятэкі атрымалі дыпломы і літаратурны зборнік удзельнікаў І літаратурнага рэгіён-фэсту “Масты сяброўства – 2023”. Куратарам і творчым натхняльнікам штогадовых літаратурных фэстаў у Беразіно выступае старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч. Літаратурны фэст даў магчымасць дэлегатам азнаёміцца з адметнасцямі галоўнай бібліятэчнай установы Бярэзінскага раёна: арыгінальнымі выставамі і мастацкімі экспазіцыямі, інфармацыйна-краязнаўчым цэнтрам.

поделиться в: