1 лістапада ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылося чарговае пасяджэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”. Гадзіна экалагічных вынаходніцтв «Зяленыя скарбы Беларусі» сабрала ўдзельнікаў клуба напярэдадні Дня біясферных запаведнікаў , які адзначаецца 3 лістапада. Дзеці пазнаеміліся з сістэмай ААПТ нашай краіны, даведаліся па гісторыю стварэння і сенняшнія дасягненні адной з самых значных прыродаахоўных тэрыторый Еўропы – Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пытанні віктарыны па жывельны і раслінны свет Беларусі дазволілі даведацца шмат новага і цікавага пра рэдкія і ахоўныя віды жывел і раслін, некаторыя з якіх можна сустрэць і на тэрыторыі Багушэвіцкага лясніцтва, напрыклад, чорнага бусла, садовую соню, мядзвежы лук, дзікі гладыелус.
Пасяджэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”
31.10.2024
Мы в соцсетях & RSS