РУС БЕЛ ENG

Прэзентацыя кніг пісьменніка-земляка

30.10.2024

З прыродаю сябрую без прымусу

І дзе яго сцяжынкі праляглі

Там аб шчаслівай долі беларуса

Шумяць дубы на матчынай зямлі.

Гэтыя паэтычныя радкі земляка Івана Маркевіча вельмі падыходзяць да творчасці Рыгора Ігнаценкі, знакамітага пісьменніка-натураліста, жыхара Бярэзінскага раёна. У Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ГУК “Бярэзінская цэнтральная раенная бібліятэка” (у рамках тыдня літаратурнага краязнаўства) прайшла прэзентацыя кніг пісьменніка. Рыгор Ігнаценка-дзіцячы пісьменнік, які  ў сваіх апявяданнях апявае родную прыроду, яе прыгажосць і таямніцы. Галоўная тэма яго твораў – гармонія ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды.

поделиться в: