24 кастрычніка ў Багушэвіцкай СІБК да Міжнароднага дня сталых людзей у межах праграмы «Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора» адбыўся вечар пытанняў і адказаў “Забота аб сталым чалавеку: багушэвіцкі фармат”. На сустрэчы з дэпутатам Багушэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта Тамарай Уладзіміраўнай Бінжук уздымаліся актуальныя пытанні, якія хвалююць сталых людзей: стварэнне безбар’ернага асяроддзя ў мясцовых магазінах, недастатковасці аўтобусных маршрутаў, якія праходзяць праз наш аграгарадок. Таксама прагучалі словы ўдзячнасці старшыні Багушэвіцкага выканаўчага камітэту С.Р.Шабану за хутка вырашаныя пытанні, якія ўздымаліся на папярэдняй сустрэчы.
“Забота аб сталым чалавеку: багушэвіцкі фармат”
25.10.2024
Мы в соцсетях & RSS