З 15 па 19 кастрычніка ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб да Тыдня бацькоўскай любові для наведвальнікаў установы прайшла выстава-прэзентацыя “Мастацкім радком – пра маці і татку”. Нашы чытачы пазнаёміліся з лепшымі творамі беларускіх і замежных аўтараў, прысвечанымі сямейным каштоўнасцям. Красачныя кніжкі з прыгожымі малюнкамі прыйшліся даспадобы самым маленькім наведвальнікам бібліятэкі, а старэйшым дзецям больш прывабнымі падаліся часопісы. Большасць наведвальнікаў выставы выбралі для сябе цікавае чытанне на восеньскія вечары.
Выстава "Мастацкім радком – пра маці і татку"
18.10.2024
Мы в соцсетях & RSS