РУС БЕЛ ENG

Прэзентацыя выставы ”Мастацкім радком - пра маці і татку”

18.10.2024

Святочны Тыдзень бацькоўскага кахання з'яўляецца прызнаннем на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі сям'і ў развіцці грамадства. Да гэтага свята ў Паплаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прашла  прэзентацыя выставы ”Мастацкім радком - пра маці і татку”. Чытачы пазнаёміліся з прадстаўленымі на выстаўцы кніжнымі творамі ў прозе і вершах. Асаблівую ўвагу прыцягнула кніга У.Ліпскага "Бацька". Яна адрасавана сем'ям з сучаснымі бацькамі і тым, хто збіраецца стаць бацькам. Бацькі — гэта самыя блізкія людзі, якія ёсць у дзіцяці. Яны з намі з самага першага дня жыцця. Бацька і маці — дзве неад’емных часткі дзяцінства, якія нельга адрываць ад дзіцяці.

поделиться в: