РУС БЕЛ ENG

Да дня маці і дня сельскіх жанчын

14.10.2024

Самае цудоўнае слова на зямлi — мама. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, i гучыць яно на кожнай мове аднолькава прыгожа i пяшчотна. Маці… Слова ад якога робіцца так лёгка і прыемна на душы. Для кожнага чалавека маці — гэта жанчына, якая падаравала жыццё, якая выхоўвае нас. Матуля — самы лепшы сябар у цяжкую хвіліну. Кожная маці зробіць для свайго дзіцяці ўсё магчымае і немагчымае. Калі ў нас добра на душы, да каго мы пойдзем у першую чаргу? Канешне, да маці і яна разам з намі падзеліць наш поспех, а часам і нашы няўдачы. А калі мы хварэем, маці сядзіць побач з намі. Толькі яна любіць нас, як ніхто болей. А мы ў сваю чаргу павінны берагчы, шанаваць і любіць сваіх матуль. Таму што да той пары, пакуль жыве маці, пакуль нас сустракае яе ласкавая ўсмешка, пакуль можна падзяліцца з самым родным чалавекам і горам, і радасцю, мы застаёмся дзяцьмі, адчуваем сябе надзейна і абаронена. Шмат цёплых і шчырых слоў хочацца выказаць для любай матулі, якая з маленства аддавала нам ўсю сябе не шкадуючы ні сіл, ні часу. Хочацца сказаць усім мамам вялікі дзякуй за іх цяжкую і адказную работу, самую галоўную ў жыцці — любіць і выхоўваць дзяцей. Да дня маці і дня сельскіх жанчын у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная районная бібліятэка” прашлі пасядзелкі “Жыве на вёсцы сціплая жанчына”. Работнікі бібліятэкі павіншавалі жанчын са святам.

поделиться в: