Тыдзень бацькоўскай любові, які праходзіць з 14-21 кастрычніка стаў ужо традыцыйным. Ён прысвечан кожнаму з бацькоў, іх падтрымцы і таго кахання, якое яны ўкладваюць у выхаванне сваіх дзяцей. Напярэдадні свята супрацоўнікі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” аформілі кніжную выставу “Свет родительской любви”. На ёй прадстаўлены кнігі, якія прымусяць Вас зірнуць іншымі вачыма на сваіх бацькоў, зразумець якую важную ролю яны іграюць у вашым жыцці. Асаблівую ўвагу заслугоўвае кніга “Пакланюся матулі роднай”, дзе сабраны 100 вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаныя маці. Знаёмае многім апісанне матчыных рук Максіма Танка застаецца адным з наібольш яскравых у беларускай паэзіі: ”Іх цалавала зямля,сваімі пясчанымі вуснамі, і каласамі, неба спякотай, вятрамі, дажджамі іх цалавала…” У творах Сяргея Грахоўскага, Еўдакіі Лось, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Карызны, Ніны Мацяш, Уладзіміра Караткевіча кожны знойдзе сярод цудоўных узораў беларускай лірыкі вершы наібольш блізкія, якія захочацца перачытаць і падумаць пра сваю маці. Не менш цікавая кніга Уладзіміра Ліпскага ”Бацька” адрасавана семьям, сучасным бацькам і тым, хто збіраецца стаць бацькам. Пісьменнік пераканаўча даводзіць сваю простую і мудрую ісціну: ”Мы-сыны сваіх Бацькоў! Наша Бацькаўшчына - мілая Беларусь!”
Тыдзень бацькоўскай любові
14.10.2024
Мы в соцсетях & RSS