РУС БЕЛ ENG

Пасяджэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба

08.10.2024

У Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”. Падчас заагадзіны «Яны такія розныя, бываюць і пагрозныя», прысвечанай Сусветнаму дню жывел, удзельнікі даведаліся пра біяразнастайнасць прадстаўнікоў класа Жывел. У гульневай форме дзеці пазнаеміліся з самымі цікавымі і незвычайнымі Беспазваночнымі, Рыбамі, Птушкамі, Амфібіямі, Рэптыліямі, іх дзіўнымі звычкамі, самымі вялізнымі і небяспечнымі сучаснымі і дагістарычнымі істотамі. Таксама яны дазналіся пра самых пагрозных жывел Беларусі і правілы, як пазбегнуць небяспекі ў выпадку сустрэчы з імі.

поделиться в: