РУС БЕЛ ENG

Акцыя-ушанаванне «Настаўнікі былымі не бываюць»

05.10.2024

5 кастрычніка ў Багушэвіцкай СІБК у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» адбылася надомная акцыя-ушанаванне «Настаўнікі былымі не бываюць» з наведваннем ветэранаў педагагічнай працы Баранавай З.С., Воюш Т.І., Лусты А.А., Мацкевіч В.М., Сасункевіча Г.А., Шалькевіч Т.І.. Мерапрыемства, прысвечанае да Дня настаўнікаў, прынесла шмат добрых эмоцый ўсім ўдзельнікам сустрэчы. Пачалося мерапрыемства з наведвання святочнага канцэрта ў Багушэвіцкай СШ, куды запрасілі ветэранаў педагагічнай працы. А тых, хто не змог наведаць школу, наведалі дома. Кветкі і віншаванні, успаміны пра школьныя годы, дапамаглі нашым настаўнікам зноў адчуць сябе маладымі і патрэбнымі.

поделиться в: