РУС БЕЛ ENG

«Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора»

04.10.2024

3 кастрычніка ў Багушэвіцкай СІБК у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» адбылася літаратурная гасцёўня «Кніжная чайная» для людзей сталога ўзросту. Мерапрыемства, прысвечанае да Міжнароднага дня сталых людзей, сабрала аматараў паэзіі і мастацкага слова. Гучалі любімыя вершы класікаў і амаль невядомых аўтараў аб мудрасці і сталасці, зачараванні восеньскай прыроды, прыгажосці нашай роднай Беларусі. Нечаканым адкрыццём для наведвальніц сталі вершы паэта “Срэбранага стагоддзя” Канстанціна Льдова (сапр.імя Вітольд-Канстанцін Нікалаевіч Разянблюм). Пасля, за кубачкам духмянай гарбаты нашы дамы доўга размаўлялі пра незвычайныя жыццёвыя гісторыі, цікавыя навіны, гаспадарчыя справы. Сапраўды, восень – гэта не пра смутак і паміранне, а пра сталасць і мудрасць.

поделиться в: