27 верасня ў Багушэвіцкай СІБК у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» адбылося чарговае пасяджэнне клуба садавода і агародніка «Ураджайныя соткі» для сталых вяскоўцаў. Падчас гадзіны карысных парад “Захаваем ураджай” удзельнікі даведаліся пра розныя спосабы нарыхтоўкі садавіны і гародніны, пра плюсы і мінусы кожнага з іх, а таксама абмяняліся любімымі рэцептамі хатніх нарыхтовак. Вялікую цікавасць выклікала пытанне падрыхтоўкі хатніх сховішчаў для лепшага захавання ураджаю бульбы, морквы, буракоў, рэдзькі, капусты, яблыкаў і груш. Таксама ўдзельнікі пасяджэння абсудзілі спосабы захавання часныку і лука. Напрыканцы быў праведзен майстар-клас па чаранкаванні адзервянелымі чаранкамі дэкаратыўных і пладовых раслін.
Пасяджэнне клуба садавода і агародніка «Ураджайныя соткі»
27.09.2024
Мы в соцсетях & RSS