РУС БЕЛ ENG

Вечар-дыялог

27.09.2024

27 верасня ў Багушэвіцкай СІБК у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» для сталых вяскоўцаў прайшоў вечар-дыялог са святаром «У кожнага свая дарога да храма». Багушэвіцкая праваслаўная царква Уздвіжання Крыжа Гасподняга ў дзень гэтага вялікага свята сабрала прыхаджан нашага сельскага савета і паломнікаў з іншых населеных пунктаў Беларусі. Пасля літургіі, якую вялі настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Чудатворца г.Беразіно протаіярэй Ілля Ганчарук і Настаяцель храма Ператварэння Гасподня г.Беразіно іярэем Васілем Васільковым, яны на чале са святаром Божынскай царквы Ільі Прарока іярэем Валерыем Юрыкавым наведалі нашу бібліятэку-клуб. Айцец Валерый расказаў пра гісторыю і значэнне гэтага свята ў календары праваслаўнай царквы і адказаў на пытанні прысутных.

поделиться в: