РУС БЕЛ ENG

Прэзентацыя беларускай чытанкі “Верасок”

20.09.2024

20 верасня ў Пагосцкай бібліятэцы ладзілася прэзентацыя беларускай чытанкі для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага узросту - “Верасок”. Багата ілюстраваная чытанка складаецца з тэматычных раздзелаў. Выданне разлічана на цікаўнага маленькага чытача.
Супрацоўнік бібліятэкі прачытала дзецям казку з выдання і яны разам адказалі на пытанні. Падзяліўшыся на дзве каманды, вучні прыдумалі гісторыі да адной з ілюстрацый кнігі. На сустрэчы для школьнікаў было шмат іншых цікавасцей: загадкі і пытанні на веданне беларускай мовы, гульня “Падбяры словы”. Напрыканцы сустрэчы дзеці складалі пазлы па малюнках вядомых казак.

поделиться в: