РУС БЕЛ ENG

“Мы – беларусы, і гэтым ганарымся!”

16.09.2024

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылася інфармхвілінка “Мы – беларусы, і гэтым ганарымся!” для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту. На мерапрыемстве ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю гэтага свята, пра спрадвечныя беларускія землі, якія былі анэксіраваны 18 сакавіка 1921 г., калі ў Рызе быў заключаны мірны дагавор. Гэты дагавор падпісалі дэлегацыі Польшчы, РСФР і УССР без удзелу прадстаўнікоў БССР. Частка гэтых тэрыторый вярнулася ў склад нашай рэспублікі 17 верасня 1939 года пасля ўваходу Савецкай арміі на тэрыторыю Польчшы, акупаванай гітлераўскай Германіяй. Менавіта гэты дзень зараз мы адзначаем, як свята. Таксама ўдзельнікі сустрэчы спелі беларускі гімн.

поделиться в: