РУС БЕЛ ENG

Праект «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора»

13.09.2024

У Багушэвіцкай СІБК у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» для сталых вяскоўцаў прайшла літаратурная гасцёўня «Кніжная чайная», прысвечаная 55-годдзю аповесці В.Быкава “Альпійская балада”. Нашы наведвальніцы пазнаеміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі пісьменніка, якому у 2024г. споўнілася б 100 год, а таксама з іншымі яго творамі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі. За кубачкам духмянай гарбаты ішла шчырая гаворка аб творчасці Васіля Быкава і сучасных беларускіх аўтараў, цякучым геапалітычным становішчы нашай краіны і звычайных хатніх справах. Вельмі здзівіла нашых наведвальніц верасеньскае квіценне чаромхі, якое яны назіралі ўпершыню за свае доўгае жыцце.

поделиться в: