У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылася гадзіна цікавай інфармацыі “Ад Скарыны да нашых дзён”. Нашы юныя наведвальнікі дазналіся пра жыцце нашых продкаў, традыцыйныя промыслы і заняткі людзей Бярэзіншчыны, цікавыя факты з гісторыі нашага слаўнага старажытнага мясцечка, першы пісьмовы ўспамін пра якое адбыўся пры жыцці вялікага беларускага асветніка. Вялікую цікавасць выклікаў той факт, што у час Першай сусветнай вайны Багушэвічы з’яўляліся важнай стратэгічнай кропкай на мапе ваенных дзеянняў германскай і рускай армій. Замалёўкі нямецкага ваенаслужачага Курта Зауэрмілха дазволілі пазнаёміцца з жыццем Багушэвіч і Беразіно больш за стагоддзе таму (1918г.). Асаблівы гонар выклікалі згадкі пра нашых землякоў і жыхароў аграгарадка ў друку.
Гадзіна цікавай інфармацыі “Ад Скарыны да нашых дзён”
07.09.2024
Мы в соцсетях & RSS