У Багушэвіцкай сельскай бібліятэцы-клуб адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок” для падлеткаў. Экалагічна-краязнаўчы квэст «Разналікая прырода» у першы раз у новым навучальным годзе сабраў сваіх удзельнікаў, сярод якіх шмат новых сяброў прыроды. Каб зацікавіць навічкоў, былі прапанаваны незвычайныя пытанні (нават гумарыстычныя) аб самых дзіўных прыродных з’явах. Новыя звесткі пра жывел, птушак, расліны, клімат і геаграфічныя асаблівасці розных куточкаў свету паполнілі скарбонку ведаў нашых юных наведвальнікаў.
Пасяджэнне клуба “Беразавічок”
06.09.2024
Мы в соцсетях & RSS