У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» адбылося чарговае пасяджэнне клуба садавода і агародніка «Ураджайныя соткі» для сталых вяскоўцаў. У час дыспута “Лепшыя сарты агародніны і садавіны” нашы ўдзельнікі абмеркавалі свае знаходкі гэтага года сярод сартоў агуркоў, памідораў, морквы, цыбулі і вызначылі, якія з іх зоймуць месца на палетках у новым сезоне. Таксама яны пазнаёміліся з такой мала распаўсюджанай культурай, як пастарнак пасяўны, з яго пажыўнымі ўласцівасцямі і асаблівасцямі вырошчвання. Жадаючым было прапанавана насенне пастарнаку сорту “Паўдоўгі”. Завяршылася сустрэча расповедам пра селекцыенны праект таматаў “Dwarf” (Гном) і дэгустацыяй некаторых сартоў з гэтай сартасерыі.
Пасяджэнне клуба
30.08.2024
Мы в соцсетях & RSS