РУС БЕЛ ENG

«Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора»

30.08.2024

У Багушэвіцкай сельскай бібліятэцы-клуб у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» для мясцовай інтылігенцыі прайшла кніжная чайная “Жыццевы шлях прайшоўшы напалову…”, прысвечаная да 275-годдзя з дня нараджэння нямецкага паэта І. Гётэ. У дзень, калі адзначаецца Арэхавы Спас, за кубачкам духмянай гарбаты, нашы наведвальніцы ўзгадвалі цудоўныя санеты знакамітага германскага паэта. Гучалі ўрыўкі з воперы Ш.Гуно “Фауст”, лібрэта якой абапіраецца на трагедыю І.Гётэ. Нечакана нашы наведвальніцы даведаліся, што акрамя паэтычных твораў і п’ес, Гётэ пакінуў шматлікія навуковыя творы, якія тычацца батанікі, заалогіі, антраплогіі. Таксама ім была прапанавана прэзентацыя “Гады падкалодныя” пра беларускіх рэптылій – небяспечных і не вельмі, пра іх карысць для чалавека і навакольнага асяроддзя. Удзельніцы сустрэчы даведаліся, як адрозніць адзіную ядавітую змяю Беларусі – гадзюку еўрапейскую ад бяспечных вужа звычайнага і мядзянкі, а таксама бязногай яшчаркі вераценіцы ломкай.

поделиться в: