У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб для школьнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту прайшла гадзіна добрых зносін “Дабро, рассыпанае па старонках”, прысвечаная 100-годдзю выдатнага дзіцячага пісьменніка Анатоля Алексіна. Наведвальнікі пазнаёміліся са зборнікам твораў пісьменніка “Повести о дружбе и любви”, які ёсць у нашым бібліятэчным фондзе. Таксама яны даведаліся з відэароліка “Книгопанорама. Анатолий Алексин. Недетские проблемы «маленьких взрослых»” пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, найбольш вядомыя яго літаратурныя творы, фільмаграфію.
“Дабро, рассыпанае па старонках”
21.08.2024
Мы в соцсетях & RSS