У Багушэвіцкай СІБК для наведвальнікаў ДАЛ “Валошкі” прайшла гульнева-пазнавальная праграма “У мядзведзя, у бару, грыбы-ягады бяру”. Нашы юныя наведвальнікі пазнаёміліся з дзіўным царствам грыбоў, даведаліся аб найбольш цікавых і адметных грыбах Беларусі і сусвету, аб іх велізарнай ролі ў навакольным асяроддзі і жыцці людзей. Таксама маленькія грыбнікі навучыліся адрозніваць ядомыя грыбы і іх неядомых і атрутных двайнікоў. Пасля юныя наведвальнікі спаборнічалі ў лепшым вымаўленні хуткагаворак, разгадвалі загадкі пра грыбы. Таксама дзеці пагулялі ў актыўную гульню “У мядзведзя, у бару” і паспаборнічалі ў хуткасным збіранні шышак. Да пачатку асенняга грыбнога сезона нашы дзеці гатовы!
Гульнева-пазнавальная праграма “У мядзведзя, у бару, грыбы-ягады бяру”
21.08.2024
Мы в соцсетях & RSS