РУС БЕЛ ENG

Забаўляльна-музычная вечарына "Канікулы ў бабулі"

31.07.2024

27 ліпеня ў Багушэвіцкай СІБК у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» для сталых вяскоўцаў і дзяцей адбылася забаўляльна-музычная вечарына “Канікулы ў бабулі”. Дзеці прынялі ўдзел у спаборніцтвах па хуткасным абіранні бульбы, у кулінарным конкурсе, разам пагулялі у гульні часоў дзяцінства іх бабуль. "Сляпы кот", "Мора хвалюецца", "Ядомае-неядомае",  гульні са скакалкай не далі нашым дзецям часу засумаваць. А падчас конкурса “Мая бабуля самая!” бабулі даведаліся, чаму дзеці так любяць бавіць свой летні час разам з імі. Потым каманды ўнукаў спаборнічалі, збіраючы шышкі, якімі грэлі самавар. Вечарына скончылася чаяваннем на прыступках клуба

поделиться в: