РУС БЕЛ ENG

Гадзіна карысных парад "У маім садочку шкоднікаў няма"

30.07.2024

У Багушэвіцкай сельскай бібліятэцы-клуб у межах праекта «Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора» адбылося чарговае пасяджэнне клуба садавода і агародніка «Ураджайныя соткі» для сталых вяскоўцаў. Гадзіна карысных парад “У маім садочку шкоднікаў няма!” сабрала прыхільнікаў экалагічных метадаў земляробства. Удзельнікі клуба пазнаеміліся з біялагічнымі і прафілактычнымі метадамі аховы гароднінных і садовых культур ад найбольш пашыраных  і небяспечных хвароб і шкоднікаў. Таксама яны пазнаеміліся з новымі перыядычнымі выданнямі для садаводаў і рукадзельніц, якія атрымлівае наша бібліятэка. Завяршылася сустрэча традыцыйным чаяпіццем.

поделиться в: