У Багушэвіцкай сельскай бібліятэцы-клуб для вяскоўцаў адбылася гадзіна шчырасці карэнных жыхароў “Я шчаслівы, што тут нарадзіўся”, прысвечаная 100-годдзю Бярэзінскага раёна. Сустрэча аб’яднала не толькі жыхароў сельсавета, але і жыхароў Беразіно, Мінска, якія нарадзіліся і раслі у Багушэвічах, і нават унукаў нашых ураджэнцаў. Успаміны былых настаўніц беларускай мовы і літаратуры Бярэзінскай школы Алены Мікалаеўны Пяткевіч і рускай мовы і літаратуры Багушэвіцкай СШ Мацкевіч Валянціны Міхайлаўны вярнулі гасцей мерапрыемства ў далекія часіны, калі мясцовая інтылігенцыя і моладзь збіраліся на Першамай каля Святой крыніцы непадалёк ад Багушэвіч. А расказ Галіны Шаўчэнка аб цудоўнай знаходцы яе бацькам, мясцовым ляснічым, той самай крыніцы з захапленнем слухалі нават дзеці. Аповеды пра мясцовыя паданні, дзіўныя здарэнні, цікавыя выпадкі з прысутнымі і аднавяскоўцамі вярнулі ўсіх у далекія часы дзяцінства і маладосці.
Гадзіна шчырасці "Я шчаслівы, што тут нарадзіўся"
30.07.2024
Мы в соцсетях & RSS