РУС БЕЛ ENG

“Этыкет танцпляцоўкі”

13.07.2024

У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб у межах праекта “Этыкет танцпляцоўкі” да Дня прафілактыкі алкагалізму адбылася агіттрыбуна “На дыскатэку з півам не прыходзім!”для падлеткаў. Яны пазнаёміліся з падборкай літаратуры аб здаровым ладзе жыцця, статыстычнымі звесткамі МУС Беларусі аб колькасці правапарушэнняў (у тым ліку здзейсненыя непаўналетнімі), якія былі здзейснены ў стане алкагольнага ап’янення. Таксама яны даведаліся пра клінічную шкоду ад ужывання слабаалькагольных напояў (піва, сідр, араматызаваныя салодкія напоі). Напрыканцы мерапрыемства наведвальнікі пазнаёміліся з рэцэптамі безалкагольных прахаладжальных напояў (квас, ліманад, халодны чай), якія можна прыгатаваць самастойна.

поделиться в: