На жаль зараз сярод моладзі і дзяцей вельмі модна сабрацца і папіць піўка, энергетыкі. У свядомасці людзей, піва - лёгкі бяспечны напой, які не можа прывесці да сур'ёзных наступстваў. Падлеткі думаюць гэтак жа. Больш за тое, "пеннае" для іх - сімвал даросласці і крутасці. За кошт таннасці, большай лаяльнасці пры продажах, піва - галоўны напой моладзі. Але солад выклікае такое ж прывыканне, як моцныя спіртныя напоі. А залежнасць у школьнікаў развіваецца ў некалькі разоў хутчэй, чым у дарослых. Да дня прафілактыкі алкагалізму у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэкі – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прашла агіттрыбуна “На дыскатэку з півам не прыходзім!”. Бібліятэкар расказаў дзецям, што піўны алкагалізм не менш небяспечны, чым залежнасць ад моцных напіткаў. Многія бацькі не лічаць лёгкую выпіўку нечым небяспечным. А дарма! Бо нават разавае ўжыванне соладу мае свае негатыўныя наступствы для дзіцячага арганізма. Піўны алкагалізм у шэрагах моладзі набывае характар эпідэміі. Трэба задумацца над гэтым пытаннем сур'ёзна!
Агіттрыбуна “На дыскатэку з півам не прыходзім!”
16.07.2024
Мы в соцсетях & RSS