РУС БЕЛ ENG

ВЕДАЙ НАШЫХ!

07.07.2024

ВЕДАЙ НАШЫХ! 7 ліпеня 100 гадоў таму назад у 1924 годзе ў в. Рачыборак Бярэзінскага раёна нарадзіўся Яўген Іванавіч Курто - таленавіты беларускі пісьменнік і перакладчык. Вучыўся ў Аўгустоўскай пачатковай школе, потым у Багушэвіцкай СШ. Пасля 9-га класа паступіў у Магілёўскі настаўніцкі інстытут (1940-1941). Калі пачалася вайна з цяжкасцямі дабраўся да Багушэвіч і стаў падпольшчыкам, членам дыверсійнай групы І.Сухоцкага. У 1943-44 гг. быў у партызанах (атрад ім.Рукава, брыгада “Штурмавая”). Быў цяжка паранены (1944). Працаваў бухгалтарам Бярэзінскага райпрамкамбіната (1944-1945), загадваў Капланецкім млыном. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). У час вучобы працаваў у газетах «Сталинская молодежь» (1946), «Зорька» (1948—1960). У друку выступіў у 1949 годзе. Першыя артыкулы з’явіліся ў друку ў 1946 г. Першы зборнік – “На начлезе” (1958).
З 1960 года — рэдактар, потым старшы рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»), у 1972—1987 гадах — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР і СП БССР з 1962 года.
Напісаў для дзяцей кнігі апавяданняў «На начлезе» (1958), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Лясны ўрок» (1973), нарыс «Падарожжа трох сяброў» (1963), аповесці «Ён быў піянерам» (1960), «Дарога бяжыць насустрач» (аповесці і апавяданні, 1964), «Над ярам» (1966), «Шумеў Нягневіцкі лес» (аповесць і апавяданні, 1968, 1989), «Над ціхай Свідаўкай» (1972), кнігу аповесцей «Насустрач жыццю» (1974).
Памер 3 жніўня 1993 г.

поделиться в: