РУС БЕЛ ENG

Гульнёвая праграма “Чароўны день перад ночкай купальскай”

06.07.2024

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Так у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы– клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбылося святочна – гульнёвая праграма “Чароўны день перад ночкай купальскай”. У ноч з 6 на 7 ліпеня адзначаецца свята Купалле. Лічыцца, што вада ў рэках і азёрах набывае ў гэтую ноч гаючую сілу, таму і пайшоў звычай абліваць адзін аднаго вадой. У народзе існуе і іншая назва гэтага свята: Іван зёлак, Іван каляровы. Травы, сабраныя на Купалле вылечваюць, таму ў гэты дзень нарыхтоўвалі лячэбную траву празапас. А яшчэ ў гэтыя дні дзяўчаты плялі вянкі з палявых кветак, якія баранілі ад нячыстай сілы. Прысутныя набылі добры настрой, а дзеці атрымалі падарункі.

поделиться в: