У Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Ураджайныя соткі». Гадзіна карысных парад “Барацьба з пустазеллем” прайшла ў межах праграмы «Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора» для сталых наведвальникаў. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з рознымі групамі сорных раслін, якія можна сустрэць у нашых садках, з метадамі арганічнага земляробства, якія дазваляюць зменьшыць колькасць пустазелля. Таксама яны праглядзелі відэролік пра барацьбу са злосным пустазеллем, такім як снітка, пырэй, бадзяк. Напрыканцы сустрэчы удзельніцы клуба падзяліліся сваім уласным вопытам падтрымання парадку на градках і абмеркавалі віды на ўраджай розных садовых і агароднінных культур.
Пасяджэнне клуба «Ураджайныя соткі»
29.06.2024
Мы в соцсетях & RSS