У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб у межах праграмы «Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора» прайшла літаратурная гасцёўня «Кніжная чайная» для сталых наведвальникаў. Мерапрыемства было прысвечана 90-гаддзю Саюзу беларускіх пісьменнікаў, якое адзначалася 14 чэрвеня. За кубачкам духмянай гарбаты нашы ўдзельніцы ўзгадалі найбольш цікавых аўтараў БСП і іх творы, а таксама пазнаёміліся з творамі таленавітай моладзі, якія апублікаваны ў апошніх выпусках часопісаў “Неман” і “Полымя”. Таксама нашы чытачы расказалі пра самыя цікавыя кнігі, якія яны прачыталі ў апошні час.
Кніжная чайная
27.06.2024
Мы в соцсетях & RSS