У Багушэвіцкай сельскай бібліятэцы-клуб у межах праграмы «Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора» прайшла Школа здароў’я “Беспакойнае сэрца” з удзелам урача агульнай практыкі Багушэвіцкай амбулаторыі Косцінай Анастасіі Ўладзіміраўны. Падчас мерапрыемства удзельнікі запоўнілі анкету па раннім выяўленні фактараў рызыкі. Анастасія Ўладзіміраўна паведаміла нашым наведвальнікам аб неабходнасці сваечасовага праходжання дыспансерызацыі, магчымасцях амбулаторыі па скрынінгу неінфекцыйных захворванняў. Таксама яна адказала на пытанні мясцовых жыхароў. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з комплексам практыкаванняў для добрага пачатку дня.
Школа здароў’я “Беспакойнае сэрца”
27.06.2024
Мы в соцсетях & RSS