22 чэрвеня ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб у межах праекта «Зяленая школа» прайшла экскурсія-прэзентацыя «Чароўны свет Купальскіх зёлак» для дзяцей. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з лекавымі раслінамі, якія збіраюць падчас летняга сонцастаяння. Сярод іх святаяннік, які атрымаў сваю назву ад таго, што зацвітае на дзень Святога Яна, чабор, успеты Максімам Багдановічам, цыкорый, які можа падказаць час, а таксама крываўнік, трыпутнік, хмель, падтыннік, пустырнік, крапіва, ліпа, падбел і іншыя. Дзеці даведаліся пра лекавыя ўласцівасці гэтых раслін, спосабы іх нарыхтоўкі і ужывання. Напрыканцы экскурсіі дзеці зрабілі ахоўныя магічныя букецікі з 9 купальскіх зёлак, каб захаваць здароў’е на працягу ўсяго наступнага году.
Праект «Зяленая школа»
24.06.2024
Мы в соцсетях & RSS