21 чэрвеня ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшло гістарычнае падарожжа «Маўклівыя сведкі мінулай вайны» для мясцовых дзяцей - чытачоў установы. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня памяці і смутку з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі Багушэвіцкай СШ і госці нашага аграгардка даведаліся пра трагічныя падзеі, якія адбываліся ў старой школе і на “школьным” мастку падчас фашысцкай акупацыі.Жахлівы лёс яўрэйскіх жыхароў Багушэвіч, вёсак і мясцечак Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, якія загінулі ў гета, ўразіў усіх удзельнікаў мерапрыемства. Таксама дзеці пачулі аповед пра жыцце вёскі падчас акупацыі, пра партызанскую барацьбу і мужнасць мірнага насельніцтва. Дзеці наведалі помнік партызанам і воінам Савецкай Арміі, якія загінулі у Багушэвічах, памятны знак яўрэям, якія загінулі ў Багушэвіцкім гета, а таксама “школьны” масток, на якім фашысты расстрэльвалі людзей.
«Маўклівыя сведкі мінулай вайны»
24.06.2024
Мы в соцсетях & RSS